БЕЛ Ł РУС

У Мінску з-за электрасамаката пачаўся пажар

19.04.2019 / 11:40

Nashaniva.com

112.by

Увечары 18 красавіка ратавальнікі выязджалі па званку аб пажары ў будынку па вуліцы Солтыса ў Мінску. Узгаранне пачалося з электрасамаката, паведамляе МНС.

Пра пажар паведаміў ахоўнік адміністрацыйнага будынка. Пажар пачаўся ў памяшканні, дзе захоўваюць, рамантуюць і абслугоўваюць лёгкі і цяжкі электратранспарт.

«На першым паверсе адбылося ўзгаранне электрасамаката і маёмасці на плошчы 4 квадратныя метры», — распавялі ратавальнікі. Праз 15 хвілін пажар патушылі, эвакуацыя не патрабуецца.

Дакладную прычыну пажару высвятляюць, імаверна, загарэўся электрасамакат з-за канструктыўнага браку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула