БЕЛ Ł РУС

Парашэнка заклікаў сваіх прыхільнікаў пераканаць выбаршчыкаў Зяленскага галасаваць за яго

19.04.2019 / 15:52

Nashaniva.com

Дзейны кіраўнік Украіны і кандыдат у прэзідэнты Пятро Парашэнка заявіў, што кожны яго прыхільнік мае да 21 красавіка пераканаць прагаласаваць за яго прыхільнікаў Уладзіміра Зяленскага, паведамляе Украінская праўда.

Пра гэта ён сказаў, выступаючы на ​​Майдане Незалежнасці, дзе праходзіць акцыя «Абарані Украіну».

Перад гэтым ён доўга распавядаў пра пагрозу для Украіны з боку Расіі і немагчымасць Зяленскага абараніць нацыянальныя інтарэсы.

Паводле яго слоў, Пуцін марыць пра хаос і нестабільнасць пасля прэзідэнцкіх выбараў, а таксама аб фарміраванні новай большасці ва ўкраінскім парламенце, якая дасць «па тармазах» на шляху Украіны ў ЕС і НАТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула