БЕЛ Ł РУС

Парашэнка абмеркаваў з дзяржсакратаром ЗША Зяленскага і Каламойскага

20.04.2019 / 09:10

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з Дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа.

Сярод іншага, суразмоўцы абмеркавалі пагрозы рэнацыяналізацыі «Прыватбанка», якім раней валодае алігарх Ігар Каламойскі, і неабходнасць захавання макрафінансавай стабільнасці Украіны.

Парашэнка таксама расказаў, што яго апанент Уладзімір Зяленскі прымяніў тэрмін «паўстанцы ДНР / ЛНР» у дачыненні да расейскіх акупацыйных войскаў у Данбасе.

Напрыканца Пампеа пажадаў поспехаў Парашэнку падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула