БЕЛ Ł РУС

18-гадовы хлопец патануў у кар'еры ў Ваўкавыскім раёне

22.04.2019 / 10:09

Nashaniva.com

18-гадовы хлопец патануў у адным з кар'ераў у Ваўкавыскім раёне. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Асвода.

Кампанія моладзі адпачывала з намётамі на кар'еры непадалёк ад пасёлка Краснасельскі. Каля 3.30 з намёта выйшаў і не вярнуўся малады чалавек. Яго пошукі на беразе, не далі плёну.

Моладзь патэлефанавала ў міліцыю. Прыбыла на месца і вадалазна-выратавальная служба Асвода. Вадалазы манеўрана-пошукавай групы выявілі цела хлопца на 5-метровай глыбіні. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула