БЕЛ Ł РУС

Складзены традыцыйны рэйтынг самых ненадзейных пароляў

23.04.2019 / 11:19

Nashaniva.com

Брытанскі нацыянальны цэнтр кібербяспекі склаў рэйтынг пароляў інтэрнэт-карыстальнікаў, якія часта ўзломваюць.

Самым часта выкарыстоўваным ненадзейным паролем стаў «123456», яго выкарыстоўваюць 23,2 мільёна брытанскіх карыстальнікаў сеткі. Следам з вялікім адрывам ідуць «123456789», «qwerty», «password» і «1111111».

Таксама ў якасці пароляў брытанцы часта выкарыстоўваюць імёны (у прыватнасці, было выяўлена 432 тысячы пароляў «ashley»), назвы футбольных клубаў, музычныя гурты, а таксама імёны персанажаў з коміксаў і анімэ.

Даследчыкі называюць пароль «123456» найгоршым ўжо пяты год запар. Нягледзячы на папярэджанні экспертаў, ён застаецца вельмі папулярным і распаўсюджаным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула