БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту, у выніку якога салдата расціснула машынай

23.04.2019 / 17:17

Nashaniva.com

УСК па Віцебскай вобласці завяла ў дачыненні да 19-гадовага вайскоўца крымінальную справу па ч. 2 арт. 464 (парушэнне правілаў кіравання або эксплуатацыі машын), паведамляе БелТА.

Паводле следства, 22 красавіка з вайсковай часці паступіла паведамленне пра траўміраванне салдата транспартнай машынай. 19-гадовы кіроўца, знаходзячыся ў кабіне МАЗ, не ўпэўніўся, што рычаг каробкі перадач знаходзіцца ў нейтральным становішчы, і запусціў рухавік. Гэта прывяло да руху машыны наперад і сутыкнення з іншым аўтамабілем, які наехаў на салдата. Вайскоўца прыціснула да прычэпаў, яго даставілі ў бальніцу. Сёння малады чалавек памёр у бальніцы.

Чытайце таксама: Памёр салдат, якога расціснула машынай у паказальнай часці пад Віцебскам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула