БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыскім раёне падчас руху страціў прытомнасць 81-гадовы кіроўца

24.04.2019 / 10:04

Nashaniva.com

Фота гродзенскай міліцыі

У Ваўкавыскім раёне падчас руху страціў прытомнасць 81-гадовы кіроўца. Здарэнне адбылося 23 красавіка на 50-м кіламетры аўтадарогі «Гродна — Ружаны — Івацэвічы».

У пенсіянера раптоўна пагоршыўся стан здароўя. Аўтамабіль Hyundai апынуўся ў левым кювеце. Мужчына атрымаў шматлікія траўмы, яго шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула