Двое мінчукоў абрабавалі на вуліцы 15-гадовага падлетка: забралі ў яго тры рублі
Падлетак вяртаўся дадому ў кампаніі сябра, калі да іх падышлі двое невядомых мужчын і сталі патрабаваць грошы.
Калі школьніку патэлефанавалі, зламыснікі адабралі мабільны тэлефон, а таксама абшукалі заплечнік і дасталі з яго тры рублі. Праўда, перад сыходам мужчыны вырашылі вярнуць тэлефон.
Міліцыя хутка затрымала 26-гадовага беспрацоўнага мінчука, які забраў грошы ў падлетка. Пазней быў затрыманы і яго сябрук — 19-гадовы хлопец, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, паведамляе сталічная міліцыя.