БЕЛ Ł РУС

У Сенненскім раёне дзікая жывёла справакавала сутыкненне фуры і мікрааўтобуса

24.04.2019 / 12:40

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося ўчора каля 22:00 на аўтадарозе Р86 Багушэўск — Сянно — Лепель — Мядзел. Прычынай стала дзікая жывёла, што раптоўна выбегла на дарогу перад фурай «Сканія», паведамляе ДАІ Віцебска.

Кіроўца фуры экстранна затармазіў, але не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з мікрааўтобусам. 43-гадовы кіроўца мікрааўтобуса з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула