Шатландыя плануе правесці рэферэндум аб незалежнасці да мая 2021 года
Урад Шатландыі плануе правесці рэферэндум аб незалежнасці да мая 2021 года. Пра гэта заявіла першы міністр урада Шатландыі Нікола Стэрджэн, паведамляе Reuters.
«Выбар паміж Brexit і Шатландыяй як незалежнай еўрапейскай нацыяй павінен быць вызначаны яшчэ пры кадэнцыі гэтага парламента», — сказала Стэрджэн.
Першы міністр дадала, што закон, які будзе рэгуляваць правядзенне рэферэндуму, прымуць да канца 2019 года.