БЕЛ Ł РУС

«Белнафтахім»: Калі Расія пачне пастаўляць якасную нафту, невядома

25.04.2019 / 13:59

Nashaniva.com

У канцэрне «Белнафтахім» пакуль няма інфармацыі пра канкрэтную дату, калі Расія пачне пастаўляць якасную нафту.

«Мяч на расейскім баку. Мы зацікаўленыя ў больш хуткім вырашэньні гэтага пытаньня. Пакуль канкрэтнай даты, калі пачне паступаць якасная нафта, мы не маем», — сказала Свабодзе прадстаўніца канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

На Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод працягвае пастаўляцца забруджаная расійская нафта. У той час як на «Нафтан» пачала паступаць больш чыстая нафта па нафтаправодзе з Сургуцкага накірунку.

«Сітуацыя не памянялася параўнальна з учарашнім днём. На абодвух заводах загрузка зьніжаная», — дадала Каьцючэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула