БЕЛ Ł РУС

МЗС Расіі пра сітуацыю з Бабічам: Нічога непрадказальнага

25.04.2019 / 21:13

Nashaniva.com

У МЗС Расіі не бачаць нічога «непрадказальнага» ў абвастрэнні сітуацыі вакол пасла Расіі ў Беларусі. Пра гэта паведаміла ў жывым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Фота: kremlin.ru.

«Я не бачу ў паводзінах МЗС Беларусі нічога непрадказальнага. У мяне адчуванне, што я назіраю за сярэдзінай 90-х гадоў», — сказала яна.

Захарава падкрэсліла, што пытанне спынення паўнамоцтваў расійскага пасла ляжыць па-за кампетэнцыяй МЗС Расіі.

«Пазіцыя МЗС такая: спадар Бабіч з'яўляецца расійскім паслом у Рэспубліцы Беларусь, пытанне яго адклікання і перамяшчэння — пытанне кампетэнцыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», — адзначыла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула