БЕЛ Ł РУС

Сі падарыў Лукашэнку вазу і пажадаў поспехаў на выбарах

25.04.2019 / 22:23

Nashaniva.com

Падчас сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падарункамі. Сі Цзіньпін падарыў Аляксандру Лукашэнку вазу з сіняга і белага фарфору.

Скрыншот: АНТ.

«Я ведаю, у наступным годзе ў вас прэзідэнцкія выбары. Упэўнены, беларускі народ зробіць правільны выбар», — адзначыў Сі Цзіньпін.

Лукашэнка падарыў свайму калегу некалькі кніжных выданняў: беларускія прыказкі і прымаўкі, якія перакладзены на кітайскую мову, а таксама 4 кнігі кітайскіх паэтаў, якія перакладзены на беларускую мову. Вельмі асабістым падарункам для Сі Цзіньпіна стала карціна, на якой намалявана месца ў вёсцы, дзе будучы лідар Кітая пражыў некалькі гадоў, і дзе, па яго прызнанні, шмат у чым прайшло яго станаўленне. Акрамя таго, па традыцыі яму падарылі кошык з беларускімі прадуктамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула