Забойцу траіх чалавек этапавалі з мінскага шпіталя ў Лунінец
Нагадаем, забойства адбылося 8 сакавіка ў вёсцы Азярніца Лунінецкага раёна, паведамляе media-polesye.by
66-гадовы лунінчук расстраляў са стрэльбы жонку, яе брата і цешчу, спрабаваў застрэліцца сам, але выжыў. Ён праходзіў лячэнне ў сталічным шпіталі.
Лунінецкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.
Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.