БЕЛ Ł РУС

Зніклыя ў Мінску дзяўчаты знойдзеныя: паехалі да бабулі ў Бараўляны

27.04.2019 / 11:55

Nashaniva.com

Мілена Дужынская і Ірына Корзун, якіх шукала міліцыя знойдзеныя, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ГУУС Мінска.

Яны прыехалі ў Бараўляны, дзе пражывае бабуля адной з дзяўчат. Праваахоўнікі вызначаюць абставіны сыходу іх з дому. Вядома, што жыццю і здароўю дзяўчат нічога не пагражае.

12-гадовая Мілена Дужынская і 13-гадовая Ірына Корзун 26 красавіка каля 16 гадзін пайшлі з дому 54 па Партызанскім праспекце ў Мінску і да гэтага часу іх месцазнаходжанне было невядомае. Праваахоўнікі паведамілі іх прыкметы, міліцыя вяла пошук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула