У Віліі мужчына патануў у свой дзень нараджэння
Здарэнне адбылося ў суботу на Віліі каля Асіпавічаў, што на Вілейшчыне, паведамляе Рэгіянальная газета.
47-гадовы маладзечанец прыехаў на рыбалку на Вілію ў свой дзень нараджэння. У тым месцы, дзе ён рыбачыў, Вілія вельмі глыбокая, расказалі ў Вілейскай выратавальнай станцыі.
Верагодна, што рыбак зваліўся ў ваду і не змог вылезці.
Абставіны здарэння высвятляюць.