БЕЛ Ł РУС

На чэмпіянаце свету па хакеі Беларусь ледзь адолела Літву

29.04.2019 / 15:06

Nashaniva.com

Фота з сайта Delfi

У Нур-Султане стартаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Першым дывізіёне (група А). Беларусы гулялі з 2004 года ў эліце, а ў мінор вылецелі год таму.

Супернікамі па Першым дывізіёне з'яўляюцца зборныя Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Паўднёвай Карэі і Літвы.

У эліту выходзяць дзве каманды.

Свой першы матч беларусы праводзілі з Літвой, якой прочылі месца аўтсайдара. Год таму літоўцы прабіліся з ніжэйшага дывізіёна.

А нашы сёння ледзь справіліся з суседзямі. Матч скончыўся з лікам 4:3, прычым беларусы на першых хвілінах саступалі 0:2. Потым вялі 4:2, літоўцы скарацілі лік да мінімуму — 4:3.

У аўторак у беларусаў — матч з венграмі, якія сёння прайгралі Карэі — 1:5.

Топ-5 фактаў пра мінорны чэмпіянат свету па хакеі, у якім упершыню з 2003 года сёння стартуе Беларусь 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула