БЕЛ Ł РУС

У Віцебскім раёне на мотаблоку загінуў 17-гадовы хлопец

29.04.2019 / 17:13

Nashaniva.com

У Віцебскім раёне на мотаблоку загінуў 17-гадовы хлопец. Аварыя адбылася каля 23.30 27 красавіка на вуліцы Цэнтральнай вёскі Курына Віцебскага раёна. 17-гадовы мясцовы жыхар на мотаблоку «Asiloc» наехаў на бардзюрны камень, не справіўся з кіраваннем, мотаблок перакуліўся. Непаўналетні кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Праводзіцца праверка, паведамляе ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула