БЕЛ Ł РУС

У ЗША васьмігадовы хлопчык выратаваў старэйшую сястру ад злачынцы

30.04.2019 / 08:48

Nashaniva.com

Кадр nypost

У амерыканскім штаце Агаё васьмігадовы хлопчык здолеў выратавацца са скрадзенай машыны і дапамог уцячы сястры. Пра гэта паведамляе выданне New York Post.

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер, 25 красавіка. Ніта Кобарн адвезла дачку, што раптоўна адчула сябе блага, у бальніцу, а ўнукаў - васьмігадовага Чанса і дзесяцігадовую Скайлер пакінула на заднім сядзенні. У спешцы жанчына забылася ключы ў аўтамабілі.

Гэта заўважыў 24-гадовы Дэлвір Сінгх. Ён заскочыў на крэсла кіроўцы і націснуў на педаль газу. Кобарн кінулася за аўтамабілем і паспрабавала адкрыць пярэднія дзверы, але згоншчык адштурхнуў жанчыну. Тая паспела заўважыць, што Сінгх утрымлівае яе ўнучку.

Пакуль кіроўца адцягнуў увагу на бабулю, Чанс адбіў у яго сястру і выскачыў з ёй праз дзверы. Дзеці адразу кінуліся да Кобарн.

Сведкі здарэння выклікалі паліцыю, і Сінгха арыштавалі праз некалькі кварталаў ад месца інцыдэнту. Яму прад'явілі абвінавачванні ва ўгоне аўтамабіля, выкраданні дзяцей і нападзе.

«Чанс павёў сябе як сапраўдны герой. Яго ўчынак паказаў, які ён смелы і як любіць сястру», — адзначыў паліцэйскі Конар Кірбі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула