БЕЛ Ł РУС

Ваенны дарадца Зяленскага паабяцаў нестандартны адказ праціўніку Кіева

30.04.2019 / 8:59

Nashaniva.com

Апостраф

Член каманды абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, былы супрацоўнік ўкраінскага Мінабароны Іван Апаршын у інтэрв'ю выданню «Апостраф» заявіў, што Кіеў гатовы нанесці ўдар «там, дзе вы яго не чакаеце».

«Калі, не дай бог, у вашай дурной галаве саспее нейкі план, я знайду магчымасць вам адказаць, і я гэта зраблю нестандартнымі шляхамі… Я вам нанясу удар там, дзе вы яго не чакаеце», - сказаў ён.

Па словах Апаршына, у яго ёсць некалькі варыянтаў і ён гатовы ўкласці грошы ў «сілы спецыяльных аперацый».

Апаршын падкрэсліў, што да ўступлення Украіны ў НАТА, якое, паводле яго слоў, несумненна адбудзецца, ён мае намер павышаць узровень бяспекі краіны. «Я буду трымаць войскі ў пастаяннай гатоўнасці», - сказаў на заканчэнне дарадца Зяленскага.

Менавіта Іван Апаршын 24 красавіка параіў Уладзіміру Зяленскаму не ўдзельнічаць у перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула