БЕЛ Ł РУС

Сільвіа Берлусконі тэрмінова шпіталізавалі ў Мілане

30.04.2019 / 12:32

Nashaniva.com

У лістападзе 2009 года Берлусконі наведваў Мінск

Былы італьянскі прэм'ер-міністр, лідар партыі «Наперад, Італія» Сільвіа Берлусконі шпіталізаваны ў бальніцу Сан-Рафаэле ў Мілане, піша Corriere della Sera.

Па дадзеных выдання, яго павезлі на хуткай, пра стан здароўя палітыка не паведамляецца. На 14:00 у яго была запланаваная прэс-канферэнцыя.

Як удакладняе La Repubblica са спасылкай на крыніцы ў партыі палітыка, 82-гадовы Берлусконі шпіталізаваны з-за праблем з ныркамі.

Берлусконі займаў пасаду прэм'ер-міністра Італіі ў 1994-1995, 2001-2005, 2005-2006, 2008-2011 гадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула