БЕЛ Ł РУС

У пенсіянеркі скралі самагон. У міліцыі злодзея знайшлі, але і да пенсіянеркі ўзніклі пытанні

30.04.2019 / 19:53

Nashaniva.com

31-гадовы жыхар вёскі ў Дзятлаўскім раёне ноччу прабраўся на падворак аднавяскоўкі, узламаў замок у адным з будынкаў і скраў адтуль банку з самагонам. 62-гадовая пенсіянерка звярнулася ў міліцыю.

Выкрадальніка знайшлі і распачалі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж». А ў праваахоўнікаў узніклі пытанні да жанчыны, якая хавала дома самагон.

За незаконны абарот алкагольнай прадукцыі прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула