БЕЛ Ł РУС

Названа прыярытэтная задача новага пасла Расіі ў Беларусі

1.05.2019 / 01:03

Nashaniva.com

Новы пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў павінен працаваць над паглыбленнем інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта паведаміў старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Калашнікаў, перадае ТАСС.

Паводле яго слоў, перад новым паслом стаяць сур'ёзныя задачы, якія прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка абмяркоўвалі ў ходзе двухбаковай сустрэчы ў Сочы ў лютым.

Калашнікаў дадаў, што не ставіць пад сумневы правільнасць выбару Мезенцава ў якасці расійскага пасла, бо ён «разумее каштоўнасць дачыненняў Расіі і Беларусі».

Бабіч з возу: Пуцін прызначыў у Беларусь новага пасла

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула