Марк Цукерберг прадставіў новы дызайн Facebook
як вам новы дызайн?
Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг прадставіў рэдызайн сайта сацсеткі і дадаткаў на штогадовай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў F8.
У новай версіі асноўны акцэнт са стужкі навінаў будзе зрушаны на сторыс, супольнасці і падзеі.
Facebook таксама значна перапрацуе каляровы складнік: сіняга колеру ў афармленні стане нашмат менш, а белага — больш.
У дадатках для Android і iOS некаторыя абнаўленні з'явяцца адразу, вэб-версія сайта будзе абноўлена ў наступныя месяцы.