БЕЛ Ł РУС

У Японіі ўступіў на трон новы імператар Нарухіта ФОТА

1.05.2019 / 10:14

Nashaniva.com

У Японіі прайшла цырымонія інтранізацыі новага імператара Нарухіта, паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK.

Цырымонія адбылася ў Імператарскім палацы ў Токіа. На ёй прысутнічалі каля 260 чалавек. Новаму манарху ўручылі імператарскія рэгаліі і пячатку, паведамляе Kyodo News.

Naruhito formally invested as Japan's new emperor https://t.co/gEqDRwAGIA pic.twitter.com/GZQUz9E301

— FRANCE 24 (@FRANCE24) 1 мая 2019 г.

У сваім першым звароце да нацыі Нарухіта заявіў, што будзе дзейнічаць у адпаведнасці з Канстытуцыяй і служыць «сімвалам дзяржавы і адзінства японскага народа».

59-гадовы Нарухіта - старэйшы сын былога імператара Акіхіта, які напярэдадні добраахвотна адрокся ад пасады на карысць нашчадка. Гэта адбылося ўпершыню з 1817 года.

Эпоха праўлення Нарухіта будзе называцца Рэйва, што перакладаецца як дабрадзейная гармонія.

Японія — адзіная краіна ў свеце, дзе манарх носіць тытул імператара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула