БЕЛ Ł РУС

Беларускае МЗС асудзіла «чарговую спробу неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Венесуэле»

1.05.2019 / 19:14

Nashaniva.com

МЗС пракаментавала падзеі ў Венесуэле: «У Беларусі з асуджэннем успрымаюць інфармацыю аб чарговай спробе неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Венесуэле і звяржэння законна абранага прэзідэнта Нікаласа Мадуры».

«Падобныя дзеянні пагаршаюць сітуацыю і дэстабілізуюць абстаноўку ў краіне, раз'ядноўваюць венесуэльскае грамадства. У сучасным свеце не павінна быць месца неканстытуцыйным праявам, якія груба парушаюць асновы дэмакратыі і прынцыпы гуманнасці», — сказана ў заяве.

У МЗС Беларусі перакананыя, што праблемы, якія стаяць перад Венесуэлай, павінны вырашацца выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны.

«Рашуча асуджаем любыя незаконныя крокі ў дадзеным кантэксце і заклікаем апазіцыйныя палітычныя сілы да мірнага дыялогу, які з'яўляецца адзіным легітымным спосабам пошуку рашэнняў па выхадзе з сітуацыі, якая склалася», — заявілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула