БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыецца выстава, прысвечаная сёмаму прэм'ер-міністру Ізраіля, ураджэнцу Беларусі

2.05.2019 / 08:58

Nashaniva.com

У пятніцу, 3 мая, у Нацыянальным гістарычным музеі пройдзе прэзентацыя выставы «Іцхак Шамір», прысвечанай жыццю і дзейнасці сёмага прэм'ер-міністра Ізраіля, ураджэнца Беларусі, піша Звязда.

— Выставу прадстаўляе Дзяржаўны інстытут спадчыны Менахема Бегіна. Арганізатары выставы — Міжнародны культурна-адукацыйны праект Лімуд СНД пры садзейнічанні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын і НАТІВ-Ізраільскага культурнага цэнтра пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Выстава адбудзецца ў рамках Міжнароднай канферэнцыі «Лімуд Беларусь 2019», якая пройдзе ў Мінску з 3 па 5 мая і збярэ больш як 500 удзельнікаў з 12 краін свету, — распавялі ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Іцхак Шамір — знакавая фігура сучаснай гісторыі габрэйскага народа, ізраільскі палітык, сёмы прэм'ер-міністр Дзяржавы Ізраіль, старшыня Кнэсета, ураджэнец мястэчка Ружаны.

У экспазіцыі прадстаўлены вялікі масіў фатаграфій і дакументаў пра ўсе этапы жыцця і дзейнасці Іцхака Шаміра.

На адкрыцці выставы чакаецца прысутнасць дзяцей Іцхака Шаміра, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, дыпламатычнага корпуса, кіраўнікоў габрэйскіх суполак, творчай інтэлігенцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула