БЕЛ Ł РУС

Billboard назваў найлепшых выканаўцаў года: абсалютны пераможца Дрэйк

2.05.2019 / 10:32

Nashaniva.com

flickr.com

Аб'яўлены пераможцы музычнай прэміі Billboard Music Awards 2019, якая прайшла ў Лас-Вегасе. Поўны спіс лаўрэатаў быў апублікаваны на сайце выдання.

Як адзначаецца, у катэгорыі «найлепшы выканаўца» пераможцам стаў рэпер Дрэйк (Обры Дрэйк Грэм). Усяго ў ураджэнца Таронта — 12 узнагародаў

Найлепшым новым выканаўцам быў прызнаны рэпер Juice WRLD (Джарэд Хігінс).

Таксама, у прыватнасці, ўзнагароду за дасягненні ў чарце атрымала Арыяна Грандэ. Найлепшым артыстам мужчынскага полу стаў рэпер Дрэйк, жаночага — Арыяна Грандэ.

Найлепшым гуртом года — BTS.

У мінулым годзе найлепшым выканаўцам года Billboard назваў Эда Шырана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула