БЕЛ Ł РУС

Бацька не паспеў выхапіць сына з-пад колаў: у Светлагорску Lexus збіў на пераходзе васьмігадовага хлопчыка

2.05.2019 / 10:59

Nashaniva.com

1 мая ў 21.30 на пешаходным пераходзе вуліцы Шашэйнай Светлагорска Lexus збіў дзіця, паведамляе мясцовае выданне ranak.me

Паводле інфармацыі раённага аддзела Следчага камітэта, 8-гадовы хлопчык з бацькам пачалі пераходзіць праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Заўважыўшы аўтамабіль, мужчына ступіў назад, але выхапіць сына з-пад колаў не паспеў.

Lexus збіў хлопчыка. Кіроўца спыніўся і выклікаў міліцыю і медыкаў. Аднак да прыезду «хуткай» пацярпелага адвёз у бальніцу кіроўца іншай машыны. Зараз хлопчык у рэанімацыі, яго стан медыкі ацэньваюць, як стабільна цяжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула