БЕЛ Ł РУС

Google Maps навучыўся падказваць аптымальны шлях пры паездцы грамадскім транспартам па Мінску

2.05.2019 / 12:13

Nashaniva.com

У Google Maps дадалася карта грамадскага транспарту Мінска. Агульны прынцып працы сэрвіса такі: уводзіце пункт, з якога трэба дабрацца, і пункт прызначэння, і разлічваеце маршрут.

Напрыклад, вам трэба дабрацца з месца ў Малінаўцы ў раён гімназіі №23 або Філармоніі. Машынай будзе ехаць хутчэй або праз Дзяржынскага, або праз Першае кола. Паездка ў чацвер апоўдні складзе 28-30 хвілін. Сінім колерам пазначана найхутчэйшая дарога.

Калі ж вы едзеце грамадскім транспартам (у тым ліку прапануецца і маршрутка), то дарога складзе ад 40 да 51 хвіліны. Прычым не факт, што маршруткай будзе хутчэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула