Салют у Мінску 9 мая дадуць з шасці агнявых пазіцый
Пра гэта паведаміў журналістам начальнік штаба - першы намеснік ваеннага каменданта Мінскай ваеннай камендатуры Сяргей Іваноў.
Салют будзе дадзены ў 23.00 30 залпамі ў Мінску і абласных цэнтрах Беларусі: Брэсце, Гродна, Гомелі, Віцебску і Магілёве.
У сталіцы месца размяшчэння агнявых пазіцый салютных установак плануецца размясціць у шасці пунктах. Гэта пляцоўкі ў парку 50-годдзя Перамогі каля стэлы «Мінск - горад-герой», каля вадасховішча Дразды побач з вёскай Зацень, на ўзлётным поле былога аэрапорта Мінск-1, у дзіцячым парку імя Горкага, парку імя Янкі Купалы, мікрараёне Усходні ва Уруччы, піша БелТА.