У Пухавіцкім раёне васьмікласніца паехала на ровары ў лес і заблукала
Паведамленне пра тое, што неабходна дапамога ў пошуках дзяўчынкі ў лясным масіве каля вёскі Насыцк Пухавіцкага раёна паступіла выратавальнікам 1 мая ў 17:10. Пра гэта mlyn.by распавялі ў прэс-службе МНС.
На пошукі дзяўчынкі выехалі ратавальнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі. Высветлілася, што 8-класніца прыехала на дачу разам з бацькамі. Каля 12:00 яна паехала катацца на ровары ў лес і заблукала
У 18:28 дзяўчынка выйшла на гукі сігнальнай гучнай прылады ратавальнікаў. Яна не пацярпела.