БЕЛ Ł РУС

МЗС Расіі: Змена пасла ў Мінску не азначае крызіс у адносінах Расіі і Беларусі

3.05.2019 / 08:40

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў журналістам у пятніцу статс-сакратар, намеснік міністра замежных спраў Расіі Грыгорый Карасін, паведамляе ТАСС.

«Я катэгарычна супраць таго, каб усё гэта інтэрпрэтаваць як нейкі крызіс. Нармальны ход. Бываюць у дыпламатычнай практыцы розныя казусы», - сказаў ён.

«Адносіны паміж Беларуссю і Расіяй маюць характар ​​стратэгічнага партнёрства, яны саюзніцкія», - падкрэсліў Карасін.

Намеснік кіраўніка МЗС РФ звярнуў увагу на тое, што Масква і Менск працуюць над паглыбленнем інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. «Трэба з аптымізмам глядзець на будучыя адносіны паміж Расіяй і Беларуссю», - сказаў на заканчэнне ён

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула