БЕЛ Ł РУС

Расіянін спрабаваў увезці ў Беларусь самую буйную сёлета партыю гашышу

3.05.2019 / 10:54

Nashaniva.com

2 мая пагранічнікі знайшлі ў машыне пад кіраваннем расіяніна 311 кг гашышу. Мужчына накіроўваўся ў Беларусь з Літвы, тайнік знайшоў службовы сабака, паведамляе Памежны камітэт.

46-гадовы грамадзянін Расіі ехаў на «Сітраэне» з Літвы ў Беларусь праз «зялёны канал». Але службовы сабака паказаў, што ў машыне могуць быць наркотыкі.

Разам з мытнікамі супрацоўнікі пагранічнага нарада знайшлі ў падлозе мікрааўтобуса падвойнае дно, а пад ім — брыкеты з раслінным рэчывам карычневага колеру. Экспертыза паказала: гэта гашыш — 311 кг.

Гэта самая вялікая партыя гашышу, выяўленая ў гэтым годзе. У сакавіку ў літоўца на мяжы канфіскавалі 130 кг гашышу і 10 кг «экстазі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула