БЕЛ Ł РУС

У Зяленскага назвалі прыярытэтную задачу пасля інаўгурацыі

3.05.2019 / 15:49

Nashaniva.com

Галоўным прыярытэтам для абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пасля яго інаўгурацыі стане актывізацыя перамоваў у «нармандскім фармаце». Пра гэта заявіў яго дарадца Аляксандр Данілюк, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Ключавым для нас прыярытэтам будзе аднаўленне, актывізацыя работы «нармандскага фармату», — паведаміў Данілюк журналістам падчас паездкі ў Брусэль.

Дарадца нагадаў, што гэта важны крок, якога чакаюць выбаршчыкі, што падтрымалі Зяленскага. Ён таксама адзначыў, што для каманды абранага прэзідэнта важней не правесці сустрэчу ў дадзеным фармаце як мага хутчэй, а «напоўніць яе сэнсам».

«Нармандскі фармат» — дыпламатычная група з прадстаўнікоў Германіі, Расіі, Францыі і Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. У лютым 2015 года лідары ​​чатырох краін зацвердзілі ў Мінску дакумент, які прадугледжвае, у прыватнасці, увядзенне ў рэгіёне рэжыму спынення агню і заканадаўчае замацаванне асаблівага статусу рэгіёну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула