БЕЛ Ł РУС

Заснавальнік дадатка для вывучэння моваў LinguaLeo забіў уласную сястру

3.05.2019 / 15:50

Nashaniva.com

Айнур Абдулнасыраў — кіраўнік аднаго з найбуйнейшых стартапаў па вывучэнні моў. LinguaLeo папулярны па ўсім свеце і лічыцца выдатным прыкладам адукацыйнага дадатка. Але ўчора яго стваральнік стаў забойцам, перадае тэлеграм-канал Mash. 

Айнур Абдулнасыраў, фота з сацыяльных сетак. 

Ён па меншай меры 8 разоў ударыў у шыю родную сястру Эльвіру. Дзяўчына памерла ў бацькоўскім доме Абдулнасыравых, у башкірскім сяле Дзюрцюлі. Яе цела выявіла маці, Айнур ужо затрыманы, распачата справа па артыкуле «Забойства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула