БЕЛ Ł РУС

ЦВК Турцыі адмяніла вынікі выбараў апазіцыйнага мэра Стамбула і прызначыла дату новых выбараў

6.05.2019 / 20:18

Nashaniva.com

Alexxx Malev / flickr.com

Пасаду мэра Стамбула ў красавіку заняў прадстаўнік апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Экрэм Імамаглу, ён з перавагай у некалькі тысяч галасоў абышоў кандыдата ад партыі, якую ўзначальвае прэзідэнт Эрдаган.

Разрыў у ліку галасоў склаў менш за 0,3%.

Сёння Цэнтральная выбарчая камісія Турцыі прыняла рашэнне адмяніць вынікі выбараў мэра Стамбула і прызначыць паўторнае галасаванне на 23 чэрвеня. Пра гэта паведаміла агенцтва Anadolu, піша РБК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула