БЕЛ Ł РУС

Стан здароўя галадоўшчыкаў пагоршыўся

9.06.2006 / 16:40

Nashaniva.com

Трое чалавек былі вымушаныя спыніць галадоўку

Трое чалавек былі вымушаныя спыніць галадоўку

Дванаццаты дзень працягваецца моладзевая галадоўка з патрабаваньнямі закрыць крымінальную справу супраць актывістаў незарэгітсраванай арганізацыі «Малады Фронт», вызваліць усіх палітычных вязьняў і спыніць перасьлед хрысьціянаў, што падтрымліваюць акцыю.

У пятніцу стан здароўя чатырох удзельнікаў галадоўкі значна пагоршыўся. Менскі маладафронтавец Зьміцер Хведарук зраніцы быў вымушаны выклікаць хуткую мэдычную дапамогу. Лекары зрабілі хлопцу некалькі ўколаў. Зьміцер Хведарук, а таксама Яўген Скрабутан, Ігар Шчэкарэвіч і Сяржук Чайка з-за кепскага самаадчуваньня сёньня былі вымушаныя спыніць галадоўку.

mfront.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула