БЕЛ Ł РУС

Па справе аб забруджванні нафты ў трубаправодзе «Дружба» затрымалі чатырох чалавек

7.05.2019 / 13:13

Nashaniva.com

Чатыры чалавекі затрымалі па справе аб забруджванні нафты ў трубаправодзе «Дружба», заявіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, паведамляе ТАСС.

Ён дадаў, што следства выявіла групу кампаній, якая здавала забруджаную нафту ў трубаправод.

Кіраўнік ведамства таксама заявіў, што сітуацыя з забруджваннем нафты не адбілася на аб'ёмах здабычы нафты ў Расіі і экспарце сыравіны. «На аб'ёмы здабычы і экспарт з Расійскай Федэрацыі не паўплывала сітуацыя, паколькі аператыўна былі перанакіраваны патокі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула