БЕЛ Ł РУС

Карупцыянераў не будуць вызваляць умоўна-датэрмінова — дэкрэт па барацьбе з хабарамі

10.05.2019 / 18:2

Nashaniva.com

10 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй». Пра гэта паведамляе прэсс-служба прэзідэнта.

Па новым дэкрэце асуджаныя за карупцыю не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення ці замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем.

Гэта тычыцца злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 210, часткамі 2 і 3 артыкула 235 (пры здзяйсненні ўказаных злачынстваў службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкуламі 424, 425, часткамі 2 і 3 артыкула 426 (пры здзяйсненні ўказаных злачынстваў з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці), артыкуламі 429-432, а таксама артыкулам 455 Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула