БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра Дразды: Я даю чыноўнікам кавалак зямлі або кватэру, каб яны не кралі мільярды

11.05.2019 / 14:07

Nashaniva.com

Каментуючы затрыманне за хабар намесніка сакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына, Аляксандр Лукашэнка расказаў пра раздачу ўчасткаў у Драздах, элітным раёне на ўскрайку Мінска.

Дразды. Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік краіны патлумачыў, што падтрымлівае чыноўнікаў, бо яны «ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны», паведамляе БелТА.

«Ад іх залежаць мільярды рублёў. Я кавалак зямлі даю чыноўнікам пабудаваць дом або кватэру, каб ён не краў гэтыя мільярды і яны засталіся ў дзяржавы. І калі ты парушаеш гэты парадак — адказвай на ўсю катушку», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула