Лукашэнка: Беларусь праз два гады будзе гатова правесці чэмпіянат Еўропы па футболе
Беларусь праз два гады будзе гатова да правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Студэнцкай вёскі, паведамляе БелТА.
Для гэтага ў краіне неабходна пабудаваць умяшчальны нацыянальны стадыён. Узвесці гэты аб'ект паабяцалі кітайскія партнёры.
«Гэта падарунак кітайскага народа беларускаму. Мы гэта ў бліжэйшыя два гады зробім, і тады можам замахнуцца на што хочаце», — заявіў Лукашэнка.