БЕЛ Ł РУС

Названы найлепшы гулец сезона ў англійскай прэм'ер-лізе. Выбар відавочны і справядлівы

12.05.2019 / 15:12

Абаронца «Ліверпуля» Вірджыл ван Дэйк атрымаў узнагароду найлепшага гульца сезона ў англійскай прэм'ер-лізе.

 

Congratulations, @VirgilvDijk!

VVD is the 2018/19 @premierleague Player of the Season. pic.twitter.com/TeB2n7MZ57

— Liverpool FC (@LFC) 12 мая 2019 г.

На прыз прэтэндавалі форвард Серхіа Агуэра («МанСіці»), хаўбек Эдэн Азар («Чэлсі), паўабаронца Садзьё Манэ («Ліверпуль»), нападаючы Махамед Салах («Ліверпуль), хаўбек Бернарду Сілва і Рахім Стэрлінг (абодва — «Манчэстэр Сіці»).

Пры выбары найлепшага футбаліста сезона ўлічваліся галасы заўзятараў, капітанаў 20 клубаў і футбольных экспертаў.

Галандзец стаў першым абаронцам з сезона-2011/12, які выйграў гэты прыз. Тады ўзнагароду атрымаў капітан «Ман Сіці» Венсан Кампані. Па выніках мінулага сезону яна дасталася Махамеду Салаху з «Ліверпуля».

Ван Дэйк раней стаў гульцом года ў Англіі па версіі Асацыяцыі прафесійных футбалістаў Англіі (PFA).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула