БЕЛ Ł РУС

Мінэканомікі: Тарыфы на ЖКП і прыватызацыя на перамовах з МВФ больш не абмяркоўваюцца

12.05.2019 / 23:01

Nashaniva.com

Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1» паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой па выніках удзелу беларускай дэлегацыі ў вясновай сесіі МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне, паведамляе БелТА.

Дзмітрый Крутой пракаментаваў магчымасці новай праграмы Беларусі з МВФ. Раней на адпаведных перамовах бакі спрабавалі зблізіць пазіцыі па пытаннях павышэння жыллёва-камунальных тарыфаў і прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў. Па словах міністра, цяпер гэтыя патрабаванні фонда «ў дачыненні да Беларусі не абмяркоўваюцца і не будуць прымяняцца». Ён мяркуе, што на сітуацыю мог паўплываць негатыўны вопыт фонду, у тым ліку ва Украіне, дзе рэзкае павышэнне тарыфаў спарадзіла моцны крызіс неплацяжоў.

Міністр адзначыў, што канкрэтных перамоў па канцэпце новай праграмы з МВФ падчас візіту ў Вашынгтон не праводзілася. «Зыходзячы з мандата МВФ, у перыяд электаральных кампаній у ніводнай з краін яны адпаведную праграму не ўзгадняюць і не заключаюць», — растлумачыў ён.

«На працягу гэтага года трэба яшчэ раз прынцыпова абмеркаваць напрамкі, па якіх мы гатовыя зблізіць свае пазіцыі», - дадаў Дзмітрый Крутой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула