БЕЛ Ł РУС

Загадкавае трайное забойства з арбалета адбылося ў нямецкім пансіянаце

13.05.2019 / 06:23

Nashaniva.com

pnp.de

Трайное забойства з арбалета адбылося ў нямецкім горадзе Пасау. Пра гэта паведамляе выданне Passauer Neue Presse.

Ахвярамі сталі дзве жанчыны і мужчына. Яны засяліліся ў пансіянат за дзень да забойства і планавалі правесці ў гэтым месцы тры дні. На наступны дзень пакаёўка выявіла целы пастаяльцаў ў іх нумары.

На месцы злачынства паліцыя знайшла два арбалеты. Абставіны здарэння, а таксама ступень адносін паміж забітымі пакуль невядомыя. Пракуратура пачала расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула