БЕЛ Ł РУС

Пашынян расказаў пра крыніцы фінансавання рэвалюцыі

13.05.2019 / 19:29

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у інтэрв'ю РБК расказаў аб выдатках на «аксамітавую рэвалюцыю».

«Мы прыкладна выдаткавалі на нашу рэвалюцыю $200 тысяч Адкуль з'явіліся гэтыя грошы? Мы папрасілі ў людзей. У нас быў электронны кашалёк, і армяне з усіх краін, між іншым, большасць з Расіі, дарылі нам грошы. Мы патрацілі гэтыя грошы, і кожны тыдзень у працэсе рэвалюцыі мы публікавалі, колькі грошай мы выдаткавалі і для чаго», — сказаў Пашынян.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, такі падыход дазволіў рэвалюцыянерам не быць у абавязку перад тымі ці іншымі коламі.

«Вось чаму ў мяне і ў нашага ўрада няма ніякіх ценявых абавязацельстваў ні перад адной асобай або карпарацыяй», — заўважыў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, у выніку ў Арменіі сітуацыя змянілася так, што цяпер тут «няма ніякіх манаполій».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула