Джымі Картэр зламаў шыйку сцягна. 94-гадовы былы прэзідэнт ЗША збіраўся паляваць на індычак
CNN
Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр перанёс аперацыю пасля таго, як зламаў сцягно. Аб гэтым паведамляецца ў акаўнце цэнтра Картэра ў твітары.
94-гадовы Картэр адпраўляўся на паляванне на дзікіх індычак, аднак паваліўся ў сябе дома ў горадзе Плейнс (Джорджыя). Аперацыя прайшла паспяхова. З былым прэзідэнтам знаходзіцца яго жонка Розалін.
Картэр быў прэзідэнтам у 1977—1981 гг., затым заняўся актыўнай грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю.