БЕЛ Ł РУС

Вайсковец-памежнік пад Смаргонню здзейсніў суіцыд

14.05.2019 / 10:13

Nashaniva.com

Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Труп 34-гадовага вайскоўца-кантрактніка з прыкметамі суіцыду 12 мая каля 6.30 выявілі сваякі ў доме бацькоў.

Расследаваннем здарэння займаецца Следчы камітэт. На дадзены момант вядома, што суіцыд не звязаны са службовай дзейнасцю.

Старшы прапаршчык праходзіў службу ў адным з падраздзяленняў упраўлення Смаргонскай памежнай групы. Па службе характарызаваўся станоўча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула