БЕЛ Ł РУС

Міхалок прэзентаваў новы кліп ВІДЭА

14.05.2019 / 11:44

Nashaniva.com

«Каалы» — чацвёрты сінгл з дэбютнай кружэлкі DREZDEN, на які Сяргей Міхалок і яго каманда прадставілі афіцыйны відэакліп. 

Як і ў папярэдніх працах калектыву, у відэа поўна разваг і алегорый, якія разгадваць гледачам давядзецца самастойна.

— Для мяне «Каалы» — гэта роздум аб імавернай магчымасці чалавека забяспечыць сабе бясконцае жыццё пры дапамозе тэхналогій у эру татальнага касмічнага і лічбавага прагрэсу. Калі жыццё не абмежавана часам, да яго выпрацоўваецца талерантнасць, заканчваюцца ўражанні, заціхае музыка ў галаве, бо ўсё ўжо праслухана і даўно заўважана, — так прадстаўляе песні і відэа Сяргей Міхалок.

Герой - пажылы няшчасны чалавек, народжаны ў другой палове 20-га ст., адпраўляецца за порцыяй задавальнення ад мінулага, наборам зачэпак за жыццё з яе пахамі і сюжэтамі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула