БЕЛ Ł РУС

СК: Фатограф з Магілёва, які трапіў на ровары ў яму, памёр ад сардэчнага прыступу

14.05.2019 / 15:0

Nashaniva.com

Увечары 12 мая пасля падзення з ровара ў бальніцу хуткай дапамогі дастаўлены 66-гадовы магілёвец Аляксандр Сомаў. У гэты ж дзень мужчына памёр у бальніцы. Па факце смерці праводзіцца праверка, піша СК.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці следчымі прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына памёр ад сардэчнага захворвання. Па выніках праверкі будзе прынята канчатковае працэсуальнае рашэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула